Дзень роднай мовы

21.02.2020

       У рамках Дня роднай мовы 21 лютага  2020 года на базе ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна” прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Общение”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 класаў школ горада Валожына і вучні ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”. Рабяты актыўна прымалі ўдзел у гульні-конкурсе “Гаворым па-беларуску” і віктарыне “Родная мова”. Пераможцы конкурснай праграмы былі ўзнагароджаны зборнікамі паэтаў Валожыншчыны.