З творчым падыходам

29.05.2020
        “Ад захаплення – да творчасці і майстэрства” – дэвіз, па якім штодня звярае справы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раённа.
     Творчасць – незвычайная крыніца ведаў, развіцця, энергіі і радасці. У нашай установе адукацыі неверагодна творчыя выхаванцы і крэатыўныя педагогі. Хлопчыкі і дзяўчынкі малююць, майструюць, танцуюць, канструіруюць. Усе здольныя да творчасці, неабходна толькі знайсці кожнаму з іх занятак па душы і зацікавіць ім. Так прыйшла ідэя асвоіць новы від работы “старым рэчам – новае жыццё”. А чаму б не выкарыстаць для гэтага новага накірунку дзейнасці вырабы з джынсавай тканіны: курткі, плашчы, кашулі?! Рабяты сумесна з педагогамі дадатковай адукацыі Кяўра С.В., Жабко І.В., Стасяловіч І.С., Собалевай А.І. сталі распрацоўваць эскізы, мадэлі, а затым пашылі розныя цікавыя рэчы.
        Незвычайна прыгожай атрымалася посцілка на крэсла ці канапу. Арыгінальнасцю вызначаюцца і падушкі .Cіні і блакітны колеры ў спалучэнні цемнага і светлага ўтвараюць вельмі ўдалы сімбіёз. Непаўторны выгляд стварае аснова для гульні ў “крыжыкі – нолікі”. Маленькія квадрацікі-падушачкі з адпаведнымі сімваламі накладваюцца на “гульнёвае поле”. І гуляй сабе!
        З карысцю можна выкарыстаць і банкетку. Дапасаванне і спалучэнне геаметрычных джынсавых фігур так вабіць вока, што з задавальненнем сядзіш на мяккім, шыкоўным джынсавым пуфіку і атрымліваеш асалоду! Гірлянда “зорачкі” завяршае кампазіцыю “джынсавай краіны”.
       У планах рабят – пашыў джынсавых звярушак, казачных персанажаў. Усе гэтыя “шэдаўры” ствараюць адзіную і непаўторную фотазону. Кожны жадаючы можа сфатаграфавацца ў ”джынсавым царстве”. І мы ўсіх запршаем для фота на памяць.
       Гэта цікавая работа хай паслужыць добрым і карысным прыкладам для усіх, хто дбае пра ўтульнасцць і арыгінальнасць свайго дома ці кватэры і дасць другое жыцце , здавалася б, непатрабнэм ужо рэчам.
      Паспехаў вам, юныя творцы, пошуку новых форм і сродкаў далучэння да прыгажосці!
 
 
Ірына Ваньковіч,
метадыст
ДУА”Цэнтр творчасці дзяцей
і моладзі Валожынскага раёна”