Казка “Мушка-зелянушка і камырык - насаты тварык”

08.12.2021

Беларускамоўнае аб’яднанне па інтарэсах “Маладзічок” сабрала зацікаўленных рабят на заняткі па вывучэнню народнай спадчыны беларусаў. Кіраўнік аб’яднання Л.С. Таўгень знаёміць сваіх выхаванцаў з працэсам прыгатавання хлеба, беларускіх страў, прыладымі працы, назначэннем калаўрота, качалкі і праніка. Заняткі праходзяць не толькі на базе ўстановы адукацыі, але і ў Валожынскім краязнаўчым музеі.

Цеснае супрацоўніцтва дае свой плён.

На занятку , якое адбылося 8 снежня, рабяты пазнаёміліся з творчасцю Максіма Багдановіча. Увазе рабят была прадстаўлена пастаноўка казкі “Мушка-зелянушка і камырык - насаты тварык” у выкананні ракаўскіх самадзейных артыстаў. Казка выклікала ў дзяцей станоўчыя эмоцыі і падарыла добры настрой.